Name |
Банкнот |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1909 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Банкнот. Дзяржаўны крэдытны білет. 10 рублёў. Банкнот “Дзяржаўны крэдытны білет. 10 рублёў” зроблены з паперы, зеленавата-ружовага колеру. Усе запісы і малюнкі на банкноце зроблены ў рамачцы, з правага боку, зверху, напісаны нумарны знак: ЗР 942558. Зверху намаляваны герб (двухгаловы арол з каронаю), з двух бакоў ад герба ў колах напісана лічба: “10” (гэта значыць, крэдытны білет наміналам 10 рублёў). На адваротным баку банкнота запісы таксама зроблены ў рамачцы. Над запісам “10 руб 10” намаляваны бледна-фіялетавым колерам, унутры якога наступныя надпісы: “1. Размѣнъ государственныхъ кредитныхъ билетовъ на золотую монету обезпечивается всѣмъ достояніемъ государства. 2. Государственные кредитные билеты имѣютъ хожденіе во всей имперіи наравнѣ съ золотою монетою. 3. За поддѣлку кредитныхъ билетовъ виновные подвергаются лишенію всѣхъ и ссылкѣ въ каторжную работу”.
Intresting info
У Расіі першыя папяровыя грошы (асігнацыі) былі ўведзеныя пры Кацярыне II (1769). Гэта былі банкаўскія абавязацельствы - распіскі на атрыманне манеты. Яны мала чым былі падобныя на грошы ў нашым уяўленні. З-за дрэннай паперы якасць была нізкай, а друкаванае малюнак складалася толькі з тэксту і нумарацыі. Таму вельмі хутка пачалася іх падробка і выпуск фальшывых асігнацый. Масавы выпуск фальшывак ажыццявіў Напалеон II на прывезеным друкаваным станку ў перыяд свайго пасля нападу ў Расію. Пасля вайны 1812 года курс папяровага рубля рэзка ўпаў да 20 капеек.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |