Name |
Паштоўка "Вільня. Чыгуначны вакзал" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |
Place of establishment |
- |
Description
Паштоўка. Вільня. Чыгуначны вакзал. Выканана з белай паперы. На пярэднім баку чора-белая выява Віленскага вакзала (з фатаграфіі). У цэнтры будынак Віленскага вакзала і перадвакзальны пляц з газонамі і дарожкай, на якой пазіруюць тры вайскоўцы. Справа і злева ад ўвахода запрэжаныя брычкі з людзьмі. На пярэднім плане тэлеграфны слуп, на якім шыльда з надпісамі на нямецкай мове: "Rampe I Lidarampe / Behelfsrampe". Над шпілем -- сцяг, невядома чый, бо абрэзаны, толькі вузкая палоска ад яго і засталася. На заднім плане дамы і дрэвы. Неба чыстае, светлае. Уверсе надрукавана на нямецкай мове: "Wilna Bahnhof". На адваротным баку ў ніжнім левым вуглу надрукавана: "G. K. W. № 6", справа рукапісныя надпісы фіялетавым алоўкам: "Wilno / Ostrobramska №15 m 6 / Pani Гorun / p. Ola Porejgocka".
Intresting info
на другім паверсе сучаснага вакзала размешчаны музей, які быў
створаны літоўскімі чыгуначнікамі больш 50 год таму. Ён налічвае каля 9 тысяч прадметаў. Самымі цікавымі экзэмплярамі калекцыі - рухомыя мадэлі цягнікоў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. |