Name |
Партрэт “Ларыса Геніюш” |
Author |
Грыневіч С. А. |
Year of establishment |
1995 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Гродна |
Description
На партрэце — выява маладой паэткі Ларысы Геніюш, якая трымае адной рукой ручку, а другую паклала на столік. Сукенка ў яе карычневага колеру, у валасы заплецена блакітная стужка. Фарбы пераважаюць халодныя, фон блёклы. У правым ніжнім вуглу надпіс: “Грыневіч 95”. Карціна ў драўлянай рамцы чорнага колеру. Сяргей Грыневіч, член Саюза мастакоў Беларусі з 1988 года. Працы знаходзяцца ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь і прыватных зборах.
Intresting info
гэту карціну заказалі спецыяльна для экспанавання ў Гродзенскім музеі Максіма Багдановіча. Мастак вельмі доўга і з пакутамі пісаў партрэт. Ён выбраў выяву паэткі, калі яна была яшчэ зусім маладой і вучылася ў Ваўкавыскай гімназіі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |