Name |
Партрэт “Эліза Ажэшка” |
Author |
Грыневіч С. А. |
Year of establishment |
1995 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Гродна |
Description
Аўтарам партрэта, што напісаны ў стылі сармацкага жывапісу, з’яўляецца мастак Сяргей Грыневіч. Эліза Ажэшка на партрэце паўстае прыгожай і ўдумлівай жанчынай, з далікатным поглядам, які засяроджвае на тым, хто на яе глядзіць. На партрэце яна ўжо не маладая асоба, у шыкоўнай сукенцы цёмнага колеру, з жабо. У правым ніжнім вуглу надпіс: “Грыневіч 95”. Карціна ў драўлянай рамцы.
Intresting info
гэту карціну заказалі спецыяльна для экспанавання ў Гродзенскім музеі Максіма Багдановіча. Маці Сяргея Грыневіча казала, што ён спачатку навучыўся маляваць, а пасля хадзіць. У пачатковай школе наведваў студыю выяўленчага мастацтва разам з дарослымі. Праз год пайшоў туды вучыцца. Маці Сяргея Грыневіча была супраць, але хлопчык не паслухаў маці. Ужо будучы вучнем адзінаццатага класа, школу, дзе вучыўся Сяргей Грыневіч, наведаў прафесар, мастак Гаўрыла Вашчанка. Ён засяродзіў увагу на працах навучэнца і сказаў хлопчыку, што возьме ў сваю студыю ў Акадэміі мастацтваў. У 1978 годзе хлопчык скончыў школу-інтэрнат і паступіў у Акадэмію мастацтваў на манументальна-дэкаратыўнае аддзяленне.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |