пачыналася гэтая вуліца з боку Мураўёўскай (сучаснай Ажэшкі) высокімі мурамі Фрумкінскага дома. Насупраць стаялі два драўляныя дамы, якія ў 1886 годзе былі ацэнены, як самыя танныя па ўсёй гэтай вуліцы. Віленская, іншая назва Дамініканская, Саборная, а сёння — Савецкая вуліца, адна з галоўных вуліц нашага горада. Першую назву можна патлумачыць тым, што праз гэтую вуліцу пралягаў напрамак на Вільню. Даследчык гісторыі гарадзенскай архітэктуры, Ігар Трусаў, распавядае , што Савецкая вуліца — сведка росквіту горада ў XVIII стагоддзі (менавіта тады тут былі пабудаваны шматлікія будынкі, якія захаваліся і да сённяшняга дня). “Кароль Ян III Сабескі ў 1673 годзе паддаўся на ўгаворы шляхты і правёў падчас Варшаўскай канферэнцыі пастанову аб тым, што кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай павінен праходзіць у Гродне. Першыя дзесяць гадоў для архітэктурнай гісторыі горада прайшлі практычна незаўважна, але ўжо ў пачатку XVIII стагоддзя адбыўся цуд. Нягледзячы на агульны катастрафічны стан эканомікі ў ВКЛ, менавіта ў гэты час чамусьці толькі ў Гродне, а не ў Вільні, Брэсце, Магілёве, Навагрудку і не ў Полацку, пачаўся будаўнічы бум. У невялікім мястэчку, з насельніцтвам не больш за 6 тысяч чалавек, у першай палове XVIII стагоддзя было ўзведзена больш за 40 магнацкіх рэзідэнцый : палат, палацаў , каменных дамоў. Праўда, будаваліся яны толькі як аб’екты выгоднай здзелкі падчас гарадзенскіх соймаў . Пасля таго, як сойм перасталі праводзіць у Гродне, вуліца не страціла свой высокі статус . Да канца XIX стагоддзя яна стала цэнтральнай гандлёвай артэрыяй горада. Тут знаходзіліся лепшыя крамы , а таксама гатэлі , якіх на той час на Савецкай вуліцы (у той час Саборнай) было мноства: “Камерцыйны”, “Пецярбургскі”, “Нямецкі” “Маскоўскі”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |