Name |
Паштоўка. Гродна. Мужская гімназія |
Author |
Выдавецтва |
Year of establishment |
1991 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Мінск |
Description
Паштоўка. Гродна. Мужчынская гімназія. Паштоўка чорна-белая, адзінарная. У цэнтры — Мужчынская гімназія. На адваротным баку надпіс: “Мужчынская гімназія/ Помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў стылі класіцызму на вуліцы Саборнай / быў пабудаваны ў 1735 годзе як Дамініканская гімназія. З 1834 года – класічная / мужчынская гімназія, у якой з 1885 па 1913 год працаваў вядомы беларускі / гісторык, краязнаўца і педагог Я. Ф. Арлоўскі / 1862-1913 /. Друкаваўся часопіс / “Школа”. У 1930-ыя гады — жаночая гімназія імя Э. Плятэр / 1806-1831 /”.
Intresting info
з 1834 г. Дамініканская гімназія скасавана і створана класічная Мужчынская свецкая губернская гімназія з 8-гадовым навучаннем, у якой з 1885 па 1913 гады працаваў вядомы беларускі гісторык, краязнаўца і педагог Я. Ф. Арлоўскі. Беларускі гісторык, краязнавец і педагог Я. Ф. Арлоўскі нарадзіўся ў 1862 г. у вёсцы Славенск (цяпер Валожынскага р-на) у сям’і святара. У 1885 г. скончыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут, пасля якога да 1913 г. выкладаў у Гродзенскай гімназіі гісторыю і грэчаскую мову. Быў членам Гродзенскага археалагічнага камітэта і Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар шматлікіх працаў па гісторыі населеных пунктаў, народнай адукацыі, Айчыннай вайне 1812 г. на Гродзеншчыне, гісторыі цэркваў, манастыроў і інш. Галоўная праца — “Гродзенская старажытнасць” (ч.1, 1910 г.), што прысвечана гісторыі Гродна. Надрукаваны таксама “Нарыс гісторыі горада Гродна...” (1889 г.), “Мястэчка Свіслач-Ваўкавыская (Гістарычны нарыс)” (1895 г.). Гімназія выдавала ўласны часопіс “Школа”. Гімназісты вывучалі лацінскую і грэцкую мовы (41% навучальнага часу), фізіку, матэматыку, рускую мову і літаратуру, геаграфію, гісторыю і іншыя навукі. Выпускнікі гімназіі мелі права паступаць ва ўніверсітэты.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |