Name |
Паштоўка. Гродна. Гарадскі парк імя Жылібера |
Author |
Выдавецтва |
Year of establishment |
1991 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Мінск |
Description
Паштоўка чорна-белая, адзінарная. У цэнтры — тэатр Тызенгаўза, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, што размешчаны ў парку Ж. Э. Жылібера. Фота аўтара, з архіва Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі. На пярэднім баку, унізе, надпіс: GRODNO, parkmiejskiIteatr. / Fot. DominikAneryk”. На адваротным баку надпіс: “Гарадскі парк імя Жылібера / Першы батанічны сад у Рэчы Паспалітай быў закладзены Ж. Э. Жыліберам. / У цэнтры — тэатр Тызенгаўза, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. / А. Тызенгаўз / 1733 – 1785 / падскарбі надворны літоўскі, гродзенскі стараста”.
Intresting info
Жан Эмануэль Жылібер — французскі вучоны, доктар медыцыны (1763), скончыў універсітэт у Монпалье і працаваў у Ліёнскім каледжы. Антоній Тызенгаўз, гарадзенскі стараста, запрасіў французскага вучонага ў Гародню, дзе Жан Эмануэль Жылібер узначаліў каралеўскую медыцынскую школу. Заснаваў у нашым горадзе батанічны сад, у якім налічвалася амаль 2000 раслін і траў, у тым ліку 1500 відаў замежных. Гэта быў першы ў Рэчы Паспалітай батанічны сад, адзін з лепшых у Еўропе. Сёння цэнтральны гарадскі парк у Гродне носіць імя Жылібера з 15 лістапада 1989 года.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |