Name |
Паштоўка "Vilna. St.Annen-kirche" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1-ая чвэрць ХХ ст. |
Place of establishment |
- |
Description
Паштоўка адзінарная, чорна-белая, са шчыльнай паперы, з’яўляецца фотапаштоўкай. На ёй адлюстраваны касцёл Святой Ганны ў Вільні, які лічыцца адным з найпрыгажэйшых архітэктурных помнікаў не толькі гэтага горада, але і ўсёй Еўропы. Апроч касцёла, на пярэднім плане паштоўкі мы бачым выявы людзей на вуліцы ў грамадзянскім і ваенным адзенні ( салдаты нямецкай арміі падчас Першай сусветнай вайны). Уверсе паштоўкі зроблены надпісы чорным шрыфтам на польскай і нямецкай мовах: “Wilna Wilno. Kosciol Sw. Anny St. Annen – Kirche”.
Intresting info
фундатарам касцёла Святой Ганны быў апошні з Ягайлавічаў — кароль Жыгімонт Аўгуст, які хацеў тут зрабіць сямейны склеп. Такое жаданне можна патлумачыць тым, што касцёл невялікі па памеры, нагадвае капліцу. Бакавыя сцены тыповыя для готыкі: характэрны высокі дах, вежачкі з дробным арнаментам, што нібыта ўзлятаюць у гару. Фасад арыгінальна аздоблены, кампазіцыйным лейтматывам якога з’яўляецца рэльефная дуга.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. |