Першы ў Гродна каталіцкі прыхадскі /фарны/
касцёл Прачыстай Божай Мацеры быў заснаваны князем Вітаўтам і знаходзіўся на заходнім баку Старога рынка. Упершыню храм упамінаецца ў грамаце, выданай Вітаўтам у 1389 г. гродзенскім яўрэям, дзе гаварыцца аб “
касцельных пляцах і каталіцкіх могілках”. Вядома, што касцёл быў “абноўлены” каралём Аляксандрам у 1494 г. і каралевай Бонай у 1551 г. Паводле гравюры Г. Адельгаўзера-М. Цюндта 1568 г. касцёл называецца “Польскім храмам у горадзе”, ён уяўляў сабой аднанефнае драўлянае прамавугольнае ў плане збудаванне з двухсхільным дахам і прылягаючай ад усходняга боку вежай-званіцай.
Перабудова касцёла ў камні звязана з дзейнасцю караля С.Баторыя, які меў намер для развіцця адукацыі ў Гродна запрасіць сюды езуітаў. У рымскім архіве захавалася 12 лістоў правінцыяла Яна Паўла Кампана, якія адлюстроўваюць ягоныя перагаворы з Баторыям наконт стварэння ў Гродна езуіцкага калегіума. У першым лісце ад 09.07.1584 паведамляецца, што кароль хоча пабудаваць у Гродна езуітам прыгожы касцёл і школу, а сабе будуе замак. Езуітам была прапанавана парафія, якую б абслугоўвалі свецкія ксяндзы (як гэта ўжо было ў Вільні і Нясвіжы). Баторы адзначаў, што гродзенскі-прыхадскі касцёл “
самы вялікі і самы цудоўны ў ВКЛ, але драўляны”, а ён жадае збудавадь храм мураваны,у якім хацеў бы быць пахаваны, калегіум і школу. Па сваіх памерах гэта быў самы вялікі храм сярод аналагічных яму на Беларусі: у даўжыню ён меў 58,6 м, у шырыню – каля 23 м. З поўначы да прэсбітэрыя прылягала сакрысція, з поўня да касцёла пазнейбыла прыбудавана капліца. Бакавые сцены былі умацаваны контрфорсамі ўвыглядзе пілястраў, аб’яднаных уверсе аркамі, і прарэзаны вузкімі стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Храм быў многоразова перабудаваны (пажары 1753, 1782, 1892), а з 1804 г. ператвораны ў праваслаўны сабор, які ў 1807 г. быў асвечаны ў імя св. Сафіі. Каля 1900 г. яму надалі рысы праваслаунай царквы: з’явіліся пяць цыбулепадобных купалоў на высокіх барабанах, ніжэй якіх пабудову апяразвалі паўкруглые какошнікі. З паўночнага боку быў дабудованы яшчэ адзін прыдзел, а з усходняга боку да алтарнага выступа – aпсіда. Шатровая вежа стала значна вышэйшай. З 1919 г. ён зноў вяртаецца каталіцкай царкве і выкарыстоўваецца як гарнізонны касцёл. Дзве паслядоўныя перабудовы пасля пажара 1923 г. і 1935 г. з мэтай рэгоцізацыі касцёла далі яму абрыс раманскага храма. Пасля другой сусветнай вайны касцёл не дзейнічаў. 8.03.1961 г. на паседжанні Іспалкома Гродзенскага гарсавета было прынята рашэнне "
О сносе аварийного зданиябывшего военного костёла на Советской площади".
У 2 гадзіны ночы 29.02.1961 г. храм быў падарваны брыгадай Ленвыбухпрома.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |