Name |
Скульптура. Анёлак |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
не ўстаноўлены |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Фігурка “Анёлачак”. Фігурка ўяўляе сабой хлопчыка, які сядзіць, адна рука паднята ўверх, два пальцы на ёй адбіты. Галава Анёлачка нахілена ўбок. Чорныя хвалістыя валасы даволі доўгія, лоб выпуклы. Рысы твару крыху грубаватыя. З адзення на ім толькі набедраная павязка цёмна-сіняга колеру. Фігурка драўляная, афарбаваная ў светла-ружовы колер, амаль белы, але першы слой фарбы ў асобных месцах праступае.
Intresting info
“Ад грэч. angelos — вястун, у хрысціянстве, іудаізме, ісламе бесцялесныя звышнатуральныя істоты, створаныя Богам; пасрэднікі паміж Богам і людзьмі, праз якіх ён абвяшчае людзям сваю волю. Паводле прынятай у хрысціянстве “нябеснай іерархіі”, анёлы падзяляюцца на 9 чыноў, згрупаваных у трох абліччах: серафімы, херувімы, прастолы; панавання, сілы і ўлады; пачаткі, анёлы і архангелы. Паводле ўяўлення веруючых, да кожнага чалавека ад нараджэння Бог прыстаўляе асобнага ангела-ахоўніка”. (Паводле Беларускай Энцыклапедыі).
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |