Name |
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай |
Author |
Янушкевіч П. |
Year of establishment |
1992 г. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай — адна з галоўных хрысціянскіх святыняў у Літве і на Беларусі. Захоўваецца ў Вострай Браме ў Вільні. Уяўляе сабой паясную выяву Дзевы Марыі без дзіцяці. Абраз ўзяты ў цёмную рамачку, а выява Мадонны напісана ў цёмна-сініх колерах, прыгожа адлюстраваны промні яе кароны і 12 зорак. Два анёлы каля скроняў ледзь заўважныя. Сонейка-Німб за каронай і месяц завяршаюць абраз. Копіі абраза ёсць у многіх храмах Беларусі і Літвы. Існуе некалькі версій паходжання абраза. Адна з іх сведчыць аб тым, што абраз быў прывезены ў Вільню князем Альгердам з г. Корсунь. У канцы XVI стагоддзя абраз размясцілі над Вострай Брамай. Існуе меркаванне, што абраз Маці Божай Вастрабрамскай напісаны з партрэта Барбары Радзівіл.
Intresting info
абраз Маці Боскай Вастрабрамскай быў зроблены па заказе мастакоў экспазіцыі пэўных памераў і на пэўнае месца. Мастак хацеў перадаць Мадонну ў часе малітвы ў начным небе.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |