Name |
Сурвэтка |
Author |
Ялоўчык Л. П. |
Year of establishment |
1970-я гг. |
Place of establishment |
Беларуская ССР |
Description
Сурвэта, вязаная кручком, кругавая вязка, нітка “ірыс”, у форме кветкі. Сурвэтка Лідзіі Ялоўчык (пісьменніца і педагог). Нарадзілася яна ў сялянскай сям’і ў в. Марцянаўцы Ваўкавыскага павета (зараз р-на) у 1911 г. У 1930-ыя гг. Ялоўчык жыла ўжо ў нашым горадзе, вучылася ў гандлёва-прамысловай школе. Два гады наведвала агульнаадукацыйны ўніверсітэт пры доме Элізы Ажэшкі, дзе была вялікая бібліятэка. У 1937 годзе здала экстэрнам экзамен за курс жаночай настаўніцкай семінарыі. У 1940 годзе паступіла на першы курс рускага аддзялення літаратурнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута. Гады ваеннага ліхалецця перажыла ў родных Марцянаўцах, а ў 1945 годзе працягнула вучобу, але на завочным аддзяленні. Дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымала ў 1949 г. У 1973 годзе выйшла першая кніга апавяданняў “Карэнне жыцця”. Затым зборнік апавяданняў і аповесцяў “Дзе яно, шчасце…” (1981г.), “Па хісткай лесвіцы” (1988г.) і рукапісны чарнавы варыянт зборніка з праўкамі (1974 г.).
Intresting info
А ці ведаеце вы, што Лідзія Парамонаўна Ялоўчык была не толькі выдатным педагогам, гарадзенскай пісьменніцай, але і вельмі добрай гаспадыняй, якая ўмела вязала кручком і ткала прыгожыя абрусы.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |