Name |
Паштоўка. Агульны выгляд Гродна |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1-ая чвэрць ХХ ст. |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Чорна-белая паштоўка выканана на шчыльнай паперы белага колеру, якая моцна пажаўцела ад часу. На ёй выява вуліцы Замкавай у Гродне з боку Старога Замка. Паштоўка з’яўляецца фотарэпрадукцыяй. Па абодвух баках вуліцы Замкавай шматлікія двух- і трохпавярховыя будынкі, сярод якіх бачым Сафійскі сабор і Фарны касцёл (кляштар езуітаў). На адвароце паштоўкі, у цэнтры, вертыкальная чорная лінія, справа ад якой чатыры гарызантальныя чорныя пункцірныя лініі. Надпіс на паштоўцы зроблены на нямецкай і польскай мовах, у адзін радок. Уверсе, справа, на пярэднім баку надпіс: “Grodno, Gesamtansicht. Ogolny widok”.
Intresting info
кляштар езуітаў пачаў фармавацца з 1585 г., калі польскі кароль Стэфан Баторый заснаваў езуіцкую калегію. Касцёл ( больш позняя назва Фарны) пабудаваны ў 1647-63 гг. Галоўны фасад дэкараваны ў стылі барока. У сярэдзіне XVIII стагоддзя вежы былі перабудаваны. Перад уваходам у храм у канцы XIX пачатку XX стагоддзяў пабудавана шырокая двухмаршавая лесвіца. Фарны касцёл размешчаны на паштоўцы справа. Злева — будынак былога Фарнага касцёла Вітаўта, які ў 1804 годзе быў перададзены праваслаўнай царкве, адрамантаваны ў 1807 годзе і асвечаны ў імя святой Сафіі. У 1961 годзе быў узарваны савецкімі ўладамі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |