Name |
Слоік |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1920-1930-я гг. |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Слоік для спецый. Слоік шкляны, невялікага памеру, з металічнай накрыўкай мае чатырохгранную форму (грані не вострыя, а закругленыя), шкло малочнага колеру, з нанесеным узорам, што нагадвае павуціну. У пачатку XX стагоддзя ў ежу дабаўлялі спецыі для надання водару, смаку, таму неабходны быў посуд для іх. Захоўванне спецый у сухім выглядзе асаблівай цяжкасці не складала. Галоўная ўмова — цёмная шкляная банка з коркам і цёмнае месца. Некаторыя вострыя прыправы можна кансерваваць з соллю, аднак далёка не ўсе і не вельмі доўга. Захоўваць пахучы пучок травы неабходна ў невялікай шклянцы, куды наліць крыху вады (не больш за 1\3 шклянкі).
Intresting info
слоік для спецый, са слоў уладальніка (Вутовіча А. Д.), магчыма, належаў графу Хадкевічу і захаваўся ў яго нашчадкаў, што пражывалі ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гацёўня |