Name |
Карціна "У краіне светлай" |
Author |
Кіслы У. |
Year of establishment |
1981 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
Карціна “У краіне светлай …” адлюстроўвае апошнія дні Максіма Багдановіча ў Ялце ў 1917 годзе. Максім Адамавіч Багдановіч (1891 – 1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнавец, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Менавіта ён стаў пачынальнікам беларускай урбаністычнай лірыкі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Максім Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў ужываць вершаваныя формы санета, трыялета, рандо і іншыя. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзясяткі моў свету. Некаторы час сям’я Багдановічаў жыла ў Гродне (1892-1896 гг.). На карціне прадстаўлены смяротна хворы паэт, які ляжыць перад адчыненым акном, на грудзях раскрытая кніга, якую падтрымлівае правай рукой. Аўтарам карціны з’яўляецца Уладзімір Кіслы (мастак і рэстаўратар), што нарадзіўся ў в. Дубна Мастоўскага раёна. Сёння жыве і працуе ў Гродне.
Intresting info
назва карціны адпавядае вершу Максіма Багдановіча “У краіне светлай, дзе я ўміраю”. Верш датуецца траўнем 1917 года, і гэта былі апошнія дні класіка беларускай паэзіі. Марыў паэт памерці на Радзіме, але, на вялікі жаль, памірае далёка ад роднай Беларусі…
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |