Name |
Кніга "Пан Тадэвуш" |
Author |
Міцкевіч А. |
Year of establishment |
1908 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
Адам Міцкевіч — польскамоўны паэт беларускага паходжання, грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу, Віленскі ўніверсітэт (1819 г.). У часе вучобы быў адным з лідэраў тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў. З кастрычніка 1824 г. адбываў ссылку. Жыў у Пецярбургу, Адэсе, Маскве. У творах адлюстроўваў погляды на гісторыю і лёс роднага краю. Самыя значныя творы А. Міцкевіча: паэмы “Дзяды”, “Гражына”, “Пан Тадэвуш”. Шэдэўрам сусветнай літаратуры лічыцца паэма Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, што пісалася ў перыяд з 1832 па 1834 гады ў Парыжы і выдадзена ў 1834 годзе. Тытульны аркуш: “Bielaruskije Piesniary. T. II. / “Zahlanie sonce, / i u nasze wakonce!” / PAN TADEUSZ, / pa polsku napisau/ Adam Mickiewicz. / Na bielaruskuju hutarku pierawiarnuu/ Wincuk Marcinkiewicz. /Cena 25 kap. / 1908.”.
Intresting info
пад час напісання паэмы Адам Міцкевіч згадваў:
“пішу сваю паэму … Я ізноў жыву ў Літве, у яе лясах, у корчмах, са шляхтай, з яўрэямі… рэдка куды выходжу …Калі б не паэма, я ўцёк бы з Парыжа”. Матэрыял падрыхтаваны Кастусём Цвіркам з кнігі Адама Міцкевіча “Выбраныя творы”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |