| Name |
Бюст Якуба Коласа |
| Author |
невядомы |
| Year of establishment |
- |
| Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Бюст уяўляе пагрудную выяву Якуба Коласа ў сталым узросце, творца апрануты ў пінжак, кашулю і пад гальштукам. Якуб Колас (сапраўднае імя Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся ў 1882 г. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Быў арганізатарам нелегальнага настаўніцкага з’езду. У 1907 г. працаваў у рэдакцыі газеты “Наша Ніва”, потым у прыватнай школе. У 1908 г. асуджаны на тры гады турмы. З’яўляецца аўтарам паэмаў “Новая зямля” і “Сымон- музыка”, зборніка вершаў “Песні жальбы”, трылогіі “На ростанях” і інш.
Intresting info
дадзены бюст перадаў у дар музею Аляксей Карпюк (гарадзенскі пісьменнік), у якога ён стаяў на стале ў працоўным кабінеце.
| Available on exposure |
не |
| Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |