Name |
Паштоўка. Фарны касцёл у Гродна |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
- |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Паштоўка адзінарная, чорна-белая. З выявай Фарнага касцёла ў Гродне, перад будынкам якога дарога. Касцёл уяўляе сабой трохнефавую купальную базіліку з трансептам, памерам у плане 30х60 м і вышынёй звыш 50 м. У сярэдзіне XVIII ст. былі перабудаваны вежы і ліхтар над цэнтральным купалам. Вежы набылі барочныя формы. Фарны касцёл сёння ўпрыгожвае адну з галоўных вуліц горада — Савецкую.
Intresting info
вежавы гадзіннік Фарнага касцёла адзін з самых старажытных, што захаваўся і функцыянуе на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Гадзіннік майстра Клімента працуе пасля шматлікіх рэканструкцый і да сённяшняга часу. Механізм знаходзіцца ў паўночна-заходняй вежы. Вялізны камень вагою 60 кілаграм кожныя 36 гадзінаў апускаецца з вышыні 15 метраў. Дзякуючы такому механізму, мы выразна чуем бой гадзінніка кожны час.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |