Name |
Настольнік |
Author |
Ялоўчык Л. П. |
Year of establishment |
1928 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР |
Description
Настольнік, вытканы Лідзіяй Ялоўчык. Аднаўточная разнавіднасць бранага ткацтва дазваляе атрымліваць паўажурныя тканіны, яркім прыкладам якога з’яўляецца настольнік Лідзіі Парамонаўны Ялоўчык. Выконвалі парнай перавіўкай ніцей асновы ў працэсе ткацтва, пропускам незатканых падоўжаных і папярочных палосак з перавіўкай у іх свабодных нітак асновы і ўтка. Настольнік белага колеру, у 8 нічальніц, з ажурнымі элементамі. Складаецца з дзвюх сшытых полак ільняной даматканіны. У нашым горадзе, у прыватным доміку, жыла Лідзія Парамонаўна Ялоўчык, пісьменніца і педагог. Нарадзілася яна ў сялянскай сям’і ў вёсцы Марцянаўцы Ваўкавыскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён). Пісаць яна пачала ў другой палове 30-ых гадоў. У 1937 годзе выйшла першая кніжка апавяданняў “Карэнне жыцця”, затым зборнік апавяданняў і аповесцяў “Дзе яно, шчасце…” (1981 г.), “Па хісткай лесвіцы” (1988 г.).
Intresting info
гэты настольнік прызначаўся для засцілання стала, быў дадзены ў пасаг Лідзіі Парамонаўне Ялоўчык.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |