Name |
Паштоўка. Сафійскі сабор у Гродне |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Паштоўка выканана на шчыльнай паперы белага колеру, якая моцна пажаўцела ад часу, з’яўляецца фотарэпрадукцыяй. На паштоўцы чорна-белая выява Сафійскага сабора (Фары Вітаўта) ў горадзе Гродна, будынкаў, што знаходзяцца побач і сквера. На адваротным баку паштоўкі, у цэнтры, вертыкальная чорная лінія, справа ад якой чатыры гарызантальныя чорныя пункцірныя лініі. Надпіс на паштоўцы на нямецкай і польскай мовах. На пярэднім баку, па верхнім краі, у адзін радок змешчаны надпіс: “Grodno, Poradeplatz und russische Kirche. Sobor.”
Intresting info
“Гродзенскі фарны касцёл, касцёл Прачыстай Божай Маці, Фара Вітаўта ўпершыню ўпамінаецца ў 1389 годзе ў грамаце вялікага князя літоўскага Вітаўта, які яго заснаваў. Першы каталіцкі храм у Гродне. Па сваіх памерах, гэта быў самы вялікі храм сярод аналагічных яму на Беларусі. У 1804 годзе перададзены праваслаўнай царкве, пераабсталяваны, у 1807 годзе асвечаны ў імя св. Сафіі. У 1896-99 гг. перабудаваны ў псеўдарускім стылі, меў 5 цыбулепадобных купалоў на высокіх барабанах, дабудаваны прыдзел, аксіда. У 1919 годзе вернуты каталіцкай царкве, выкарыстоўваўся як гарнізонны касцёл. Перабудовы надалі яму рысы раманскага стылю. У 1961 годзе быў ўзарваны” — адзначылі А. М. Кушнярэвіч, А. У. Мілінкевіч, Е. Пашэда.
Available on exposure |
так |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |