Name |
Паштоўка. Швейцарская даліна |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Паштоўка адзінарная, са шчыльнай чорна-белай паперы. На паштоўцы выява дарогі, па абодвух баках якой пасаджаны дрэвы. Злева віднеецца мост. Унізе, надпіс: Grodno Schweizertal”. Да 1920-х гг. добраўпарадкаваны сквер у цэнтры Гродна, са скульптурнымі кампазіцыямі і ландшафтным дызайнам меў назву “Швейцарская даліна”. Было так, што фатографы пачатку ХХ ст. не так шмат увагі ўдзялялі помнікам архітэктуры, як прыгожым мясцінам горада, сярод якіх вядомая ўсім Швейцарская даліна. Калі ўпершыню быў ужыты тапонім “Швейцарская даліна”, і каму наогул прыйшло ў галаву так назваць гэты жывапісны куточак горада, мы не ведаем, але параўнанне прыйшлося гарадзенцам даспадобы. Назва гэтая не сыходзіла са старых паштовак некалькі дзесяцігоддзяў і працягвала ўжывацца і ў міжваенны час.
Intresting info
на большасці паштовак са Швейцарскай далінай мы можам убачыць так званы Губернатарскі мост, які злучаў сучасную плошчу Тызенгаўза з Сацыялістычнай вуліцай. Мост захаваўся дасюль, але функцыю сваю выхоўвае толькі напалову. З другога боку даліна Гараднічанкі засыпаная і ўтварае плошчу Леніна.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |