Name |
Чарнільніца |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Чарнільніца пачатку XX стагоддзя, якая зроблена з празрыстага выпуклага шкла. Напэўна, раней да чарнільніцы была прымацавана накрыўка, якой ужо сёння няма. Першымі сталі вырабляць шкляныя чарнільніцы англічане. Да гэтага часу чарнільніцы рабілі са скуры, рогу або металу. Англічане вынайшлі таксама бяспечныя чарнільніцы, якія не праліваліся, калі перакульваліся (т. зв. чарнільніца-непралівайка). Выраблялі і паходныя чарнільніцы — гэта невялікія бутэлечкі з вузенькім горлачкам, каб магло прайсці толькі гусінае пяро. Іх насілі ў бакавой кішэні на грудзях. Для багатых гараджанаў выдзімалі шкляныя шары блакітнага колеру, з белымі палосамі.
Intresting info
набыла гэтую чарнільніцу першая дырэктарка музея — Данута Янаўна Бічэль-Загнетава (беларуская паэтка, заснавальніца дома-музея Максіма Багдановіча) ў Марыі Антонаўны, якая пражывала ў доме па вуліцы Дзяржынскага ў нашым горадзе. Неаднаразова ў гэтай жанчыны набывалі прадметы, якія сёння прадстаўлены ў нашай экспазіцыі і маюць вялікую каштоўнасць.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |