Name |
Ручнік |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
- |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Ручнік вытканы з тонкага льну. Аснова неадбеленая, на ім вытканы арнамент — васількі (кветкі з 8-мю пялёсткамі), якія знаходзяцца ў крузе, што складаюць некалькі радоў. Па краях ручнік упрыгожаны махрой. У побыце беларусаў ручнік здаўна выконваў разнастайныя функцыі: эстэтычную, знакавую, ахоўную, дароўную. На ручніку прымалі нованароджанага, падносілі хлеб-соль, ім упрыгожвалі абразы. Абрадавыя ручнікі захоўваліся ў сям’і на працягу многіх гадоў, таму яны захаваліся і да нашых дзён.
Intresting info
ручнік у ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча” перадала Данута Янаўна Бічэль-Загнетава (гарадзенская паэтка, літаратуразнаўца, першая дырэктарка дома-музея Максіма Багдановіча). Ручнік быў падараваны Дануце Бічэль на 60-годдзе Алёнай Капытка.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |