Name |
Кніга "Лісты" |
Author |
Ажэшка Э. |
Year of establishment |
1937 г. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Эліза Ажэшка “Лісты” у 4-х тамах. Том I. Кніга на польскай мове. Кніга мае суцэльны пераплёт, крышка пераплёту зроблена з кардону. Вокладка без ілюстрацый, карычневага колеру, з кардону, абцягнутага тканінай. У том I увайшла аповесць “Мэір Эзофавіч”, якая складаецца з уступа і 6 раздзелаў (раздзелы без назвы). Кніга налічвае 185 старонак без пагінацый. Аповесць была напісана ў 1878 г., расказвае нам пра цяжкі лёс яўрэйскай беднаты. Эліза Ажэшка (1841-1910) — беларуска-польская пісьменніца, якая з 1870 г. жыла ў Гродне, дзе і памерла. У час паўстання 1863-64 гг. была сувязной партызанскага атрада, што дзейнічаў на тэрыторыі Беларускага Палесся. Падтрымлівала творчыя сувязі з дзеячамі культуры славянскіх народаў, цікавілася беларускай літаратурай. Найбольш значнае, што было створана ёю ў літаратуры, прыпадае на 1870-1880-ыя гг.: раман “Над Нёманам” (1887), аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі” (1885), “Хам” і інш.
Intresting info
Эліза Ажэшка не толькі цікавілася беларускай літаратурай, але і была асабіста знаёма з беларускім пісьменнікам Францішкам Багушэвічам, супрацоўнічала з Ігнатам Буйніцкім і высока ставілася да іх творчасці. Францішак Багушэвіч прысвяціў верш гэтай выдатнай пісьменніцы на беларускай мове пад назвай “Яснавяльможнай пані”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Кабінет бацькі |