Name |
Ваза |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1950-я гг. |
Place of establishment |
Індыя |
Description
Ваза ўяўляе сабой даволі масіўную чашу на кароткай і вузкай ножцы. Унутры рознакаляровая, з кветкавымі выявамі. Звонку таксама распісана яркімі фарбамі, з выявай паўлінаў і прыгожых узораў у форме лісточкаў. Індыйская ваза належала Лідзіі Парамонаўне Ялоўчык (сапраўднае прозвішча Лісок). Педагог, паэтка, празаік. Нарадзілася яна ў сялянскай сям’і ў в. Марцянаўцы Ваўкавыскага павета (зараз р-на) у 1911 г. У 1930-ыя гг. Ялоўчык жыве ўжо ў нашым горадзе, вучыцца ў гандлёва-прамысловай школе. Два гады наведвала агульнаадукацыйны ўніверсітэт пры доме Элізы Ажэшкі, дзе была вялікая бібліятэка. У 1937 годзе здала экстэрнам экзамен за курс жаночай настаўніцкай семінарыі. У 1940 годзе паступіла на першы курс рускага аддзялення літаратурнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута. Вайну перажыла ў родных Марцянаўцах, а ў 1945 годзе працягнула вучобу, але ўжо на завочным аддзяленні. Дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымала ў 1949 г. У 1973 годзе выйшла першая кніга апавяданняў пад назвай “Карэнне жыцця”. Затым зборнік апавяданняў і аповесцяў “Дзе яно, шчасце…” (1981г.), “Па хісткай лесвіцы” (1988 г. варыянт зборніка з праўкамі).
Intresting info
індыйская ваза была падаравана Лідзіі Парамонаўне Ялоўчык і знаходзілася ў яе сямейным ужытку ў 50-90–ыя гады мінулага стагоддзя.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |