Name |
Рукапіс "Каложа" |
Author |
Караткевіч У. С. |
Year of establishment |
1965 г. |
Place of establishment |
Мінск-Гродна |
Description
Рукапіс верша “Каложа” Уладзіміра Караткевіча з прысвячэннем Дануце Янаўне Бічэль-Загнетавай. Аўтограф верша прадстаўлены на адным аркушы, рукапіс зроблены чорным чарнілам. Твор прысвечаны Дануце Янаўне Бічэль-Загнетавай (беларуская паэтка, пісьменніца, літаратуразнаўца, актыўная грамадская дзяячка).Уладзімір Караткевіч (1930-1984 гг.) — паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст. Самыя знакамітыя творы: раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, раман “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, аповесць “Сівая легенда”, зборнік паэзіі “Мая Іліяда” і “Быў. Ёсць. Буду”.
Intresting info
ўпершыню Уладзімір Караткевіч убачыў Каложу, калі наведаў Гродна ў 1965 годзе. Прэзентавала наш горад Данута Янаўна Бічэль-Загнетава. “Адтуль ён убачыў Каложу, ці Барысаглебскую царкву XII ст. Да Каложы мы узыходзілі напрасткі, па каменных утравелых крутых, зігзагамі, сходах, якія ў многіх месцах абрываліся, трэба было ўзбірацца па кустоўі… А ў самім храме Валодзя праверыў, “ці голасна”. Знік у алтарнай частцы і з’явіўся высока злева каля акна-байніцы.. — адзначыла Данута Янаўна Бічэль-Загнетава ў сваёй кнізе “Хадзі на мой голас”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |