Name |
Гляк паліваны |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1923 г. |
Place of establishment |
Беларусь, Мастоўскі р-н. |
Description
Шарападобная, крыху падоўжаная пасудзіна з адной ручкай мае плоскае дно, вузкае і кароткае горлышка з дзюбкай. У гляку маглі заварваць чай або рабіць зёлкавы настой, таму на захадзе Віцебшчыны такую пасудзіну называлі зелянік.
Intresting info
найчасцей у гляках захоўвалі квас. У пісьмовых крыніцах квас упершыню ўзгадваецца ў сувязі з вялікім святочным пачастункам, які князь Уладзімір наладзіў з нагоды хросту кіеўлянаў у 988 г. Тагачасны квас быў зусім не такі, як зараз. Раней яго варылі, таму гэты напой быў больш шчыльнейшы і нават мацнейшы за сучаснае піва. З тых часоў паходзяць і словы “квасьнік” (п’яніца) і “квасіць” (размоўнае – напівацца).
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |