Name |
Фотаздымак |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1927 г. |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Фотаздымак паэткі Ларысы Геніюш зроблены ў 1927 г. Маладая дзяўчына строга апранута. Валасы зачасаныя назад. Фотаздымак зроблены ў часы вучобы Ларысы Геніюш у Гудзевіцкай польскай школе. Яна таксама скончыла ваўкавыскую польскую гімназію. Як напіша ў сваёй аўтабіяграфіі паэтка: “Беларускаю школай былі для мяне нашы сяляне і вёска”.
Intresting info
на адваротным баку арыгінальнага фотаздымка Ларыса Геніюш напісала:
"Мне тут 17 гадоў. Я завуся Ларыса Міклашэвіч. Вельмі люблю прыязджаць з бацькамі ў Гудзевічы да дзеда і дзядзькоў. Бачу няволю нашага народу, многа думаю, пакрысе пішу. Прыглядаюся да жыцця навокал, чытаю, чытаю... 1927 г. Воўпа".
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |