Name |
Ручнік з васількамі |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1950-я гг. |
Place of establishment |
Беларусская ССР, г. Зэльва |
Description
На белым полі ільнянога ручніка гладдзю вышытыя васількі. Канцы ручніка аздобленыя карункамі, звязанымі кручком. Ларыса Геніюш выдатна валодала даўнім майстэрствам вышывання і вязання кручком. У гэтым аспекце яна паўстае як шматбакова развіты чалавек, як сапраўдная беларуска, адораная не толькі майстэрствам паэзіі, але і майстэрствам рукадзелля.
Intresting info
у 1967 г. у часопісе «Полымя» была надрукаваная паэма Ларысы Геніюш «Куфар». Усе крытыкі пачалі пісаць пра кросны і калаўроткі ў паэзіі Геніюш. Данута Бічэль у прадмове да зборніка Л. Геніюш «На чабары настоена» зазначыла: «Ларыса Геніюш стварае свае вершы, быццам прадзе дзівосны кужаль і тчэ на бабуліных кроснах узоры ў ромбікі з беларускіх патаемных слоў» У паэме «Куфар» і сапраўды ўслаўлялася спрадвечнае рамяство жанчыны. Між радкоў паэмы можна прачытаць непаўторныя ўзоры дываноў, абрусаў, ручнікоў і кашуляў-вышыванак.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |