Name |
Прыбор пісьмовы Аляксея Карпюка |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1970-я гг. |
Place of establishment |
СССР, г. Ленінград |
Description
Пісьмовы прыбор складаецца з чорнай пластмасавай падстаўкі на шасці ножках рознай велічыні. Дзве з іх - сіняя і чырвоная, з'яўляюцца і гняздзечкамі для ручак. На падстаўцы дзве металічныя палоскі з чырвонай і сіняй пластыкавымі дзірачкамі для ручак. Чорныя ручкі, якія складаюцца з дзвюх частак, маюць чырвоны і сіні кончыкі на конусе. Ручкі ўстаўляюцца ў гнёзды падстаўкі.
Intresting info
вакол пісьменніка А.Карпюка ў Гродне ў 1960-1970-х утварылася кола вольнадумнай інтэлігенцыі, у якое ўваходзілі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі. Сам А.Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, перапісваўся з А. Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п'есу «Свеча на ветру» і апавяданні «Правая кисть» і «Как жаль».
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |