Name |
Аўтограф верша |
Author |
Караткевіч У. С. |
Year of establishment |
1981 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Верш напісаны чорным стрыжнем. У пачатку верша імя і прозвішча аўтара. Далей – прысвячэнне верша М. Багдановічу. Аўтар выказвае гонар за тое, што беларуская зямля славіцца такімі асобамі як паэт М. Багдановіч, што асабліва яскрава адлюстроўваюць наступныя радкі: “Нізка голаў схіляю, юнача, / Перад вечным глаголам тваім. / Смела крочу цяпер у пяскі я / Перад светлай заветнай гарой, / Бо як ёсць у народа такія - / Не загіне давеку народ”.
Intresting info
Ул. Караткевіч вядомы, у першую чаргу, як выдатны празаік. Але гэты чалавек валодаў і паэтычным дарам. Ён з’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986).
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |