Name |
Кніга “Практычная граматыка французскай мовы” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1840 г. |
Place of establishment |
г. Львоў |
Description
Кніга ў цвёрдым пераплёце з вокладкай цёмна-зялёнага колеру напісана на польскай мове і з'яўляецца падручнікам па вывучэнню граматыкі французскай мовы. На авантытульным лісце кнігі змешчаны выдавецкія дадзеныя. Падручнік уключае наступныя структурныя часткі: прадмова аўтара, раздзелы "Аб вымаўленні", "Аб часцінах мовы", а таксама алфавітны ўказальнік. Падручнік насычаны практыкаваннямі на замацаванне граматычных і лексічных навыкаў.
Intresting info
Максім Багдановіч цудоўна ведаў французскую мову і вядомы нам як перакладык з французскай на беларускую мову вершаў Поля Верлена (1844-1896 гг.), які з'яўляўся асновапакладальнікам літаратурнага імпрэсіянізму і сімвалізму.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |