Name |
Званок |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
- |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Бронзавы званочак арнаментаваны двума паралельнымі палоскамі зверху і двума паралельнымі палоскамі знізу. Валодае звонкім гучаннем. Некаторыя музычныя інструменты складаліся са званочкаў і часта выкарыстоўваліся на святах для суправаджэння танцораў. Выкарыстоўвалі званочкі і ў рэлігійных мэтах. Спрадвеку лічыцца, што гучанне званоў альбо званочкаў, ці невялікіх яго падабенстваў адпужвае злых духаў.
Intresting info
званочкі былі выяўлены археалагамі ў побыце многіх народаў: яўрэяў, кітайцаў, егіпцян, скіфаў, этрускаў, грэкаў і інш. Аднак, самы старажытны, адліты з бронзы званочак, які захаваўся да нашых дзён, належыць Кітаю (знойдзены археолагамі ў 1950 г. у правінцыі Хэнань). Менавіта там, па адной з версій, з'явіліся першыя званочкі, адкуль па Вялікім шаўковым шляху яны трапілі ў іншыя краіны Азіі і Блізкага Усходу, затым – у Еўропу.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |