Name |
Плеценая скрынка |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ХХ ст. |
Place of establishment |
Беларусь |
Description
Невялікая, прадаўгаватая па форме скрынка з крышкай, зроблена з тонкай лазы, мае плеценыя ручкі і зашчэпкі. Унутраны аб’ём скрынкі абцягнуты дзерманцінам чырвонага колеру. Лаза – веткі вярбы, дрэва, з раскінутымі галінамі, якія часам дасягаюць трыццацімятровай вышыні. Зараснікі вербалозу можна сустрэць уздоўж дарог, ручаёў, рэк, каля азёр. Людзі здаўна заўважылі выдатныя ўласцівасці вярбы: трывалая і гнуткая, яна была прыдатная для стварэння вялікіх і малых вырабаў. Пляценне з лазы стала адным з самых старажытных відаў беларускага народнага мастацтва.
Intresting info
па дадзеным археолагіі пляценне з лазы ўзнікла ў эпоху неаліта, значна раней за ганчарства, ткацтва, апрацоўку дрэва і металу. З'яўленне плеценых вырабаў было абумоўлена наяўнасцю ў дастатковай колькасці сыравіны, а таксама простай тэхнікай выканання, якая не патрабавала складаных прылад працы. Найбольшае распаўсюджванне плеценыя вырабы атрымалі ў пачатку XIX ст. Развіццю народнага промыслу ў гэты час спрыяла мясцовая ўлада, якая дапамагала ствараць спецыяльныя школы. Адна з першых школ па пляценню лазы была адкрыта ў Расійскай Імперыі ў 1879 г. (вёска Ніжнія, Івана-Франкоўскай вобласці).
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |