Name |
Калыска |
Author |
Кармушчанка А., Чобат А. |
Year of establishment |
1996 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Гродна |
Description
Калыска, якая размяшчаецца на падлозе, зроблена з цёмнага дрэва, пакрытага лакам. Дрэва ўпрыгожана разьбою ў выглядзе расліннага арнамента, сценкі складаюцца з точаных балясін. Для вырабу калыскі выбіралі часцей за ўсё дрэвы, якія хутка растуць: вярба, арэх ("каб так жа хутка расло і дзіця"). У народных казках калыска была з золата ці серабра.
Intresting info
у беларускай народнай культуры калыска надзелена магічнымі якасцямі. Усходнія славяне ўпрыгожвалі калыску роспісам, альбо разьбой, якая, як лічылі нашы продкі, выконвала ахоўныя функцыі ў дачыненні да дзіцяці. У калыску клалі рэчы-абярэгі: нож, нажніцы, крыж, соль, якая была зашыта ў невялічкі мяшэчак з чырвонай тканіны. Над калыскай вешалі чырвоныя паясы і званочкі, прымацоўвалі невялічкі абраз. У хаце калыску ставілі бліжэй да печы, так, каб дзіця ляжала галавой да парога. Катэгарычна забаранялася, каб на калыску трапляла святло месяца.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |