Name |
Паясок тканы |
Author |
Белакоз В. |
Year of establishment |
1981 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, в. Гудзевічы Гродзенскай вобласці |
Description
Паясок вытканы з бела-сініх, зялёна-жоўтых і карычневых нітак і мае вытканы надпіс "І тчэ забыўшыся рука… 9.12.1981". Вера Ігнатаўна Белакоз, якая зрабіла паясок - знакамітая ткачыха. Яна працавала 40 год настаўніцай і кіравала школьным гуртком, дзе пад яе кіраўніцтвам ткалі паясы, закладкі, гальштукі. Гудзевіцкія гальштукі былі падараваны Ул. Караткевічу, І. Мележу, В. Быкаву, Н. Гілевічу, Ул. Дубоўку і інш.
Intresting info
у В. Белакоз ёсць вучаніцы, дзякуючы якім Гудзевіцкі музей застаецца своеасаблівым цэнтрам развіцця і захавання ткацтва ў Прынямонні. У 2011 г. у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь была ўнесена тэхналогія традыцыйнага падвойнага ткацтва в. Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |