Name |
Кніга "Мая ліра" |
Author |
Сваяк К. |
Year of establishment |
1924 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Вокладка кнігі ружовага колеру ўпрыгожана рамкаю з дробным раслінным арнаментам. На вокладцы змешчаны прозвішча аўтара, назва кнігі, выдавецкія дадзеныя. Кніга ўяўляе сабою зборнік вершаў каталіцкага святара і грамадскага дзеяча Казіміра Сваяка (1890 - 1926 гг.). Асобнымі выданнямі выйшлі яго творы «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930), філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» з «Аўтабіяграфіяй».
Intresting info
у Клюшчанах (Свянцянскі павет, Віленская губерня) К. Сваяк стварыў хор, у якім спявалі хлопцы і дзяўчаты з Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, Трашчан. У яго самога быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам К. Сваяк развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка».
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |