Name |
Падшыўка журналаў "Педагогическое дело" |
Author |
Тыпаграфія |
Year of establishment |
1912 г. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
Падшыўка складаецца з часопісаў пад нумарамі 2,3,4,5,6. Кожны часопіс мае мяккую вокладку зеленаватага адцення, на якой змешчана інфармацыя аб нумары часопіса і аб выходных дадзеных. Часопіс з'яўляўся друкаваным органам для настаўнікаў вышэйшых, сярэдніх і пачатковых школ, а таксама для ўсіх асоб, зацікаўленых педагагічнай справай. У часопісе змешчаны артыкулы звязаныя з выхаваннем і адукацыяй дзяцей, крытычныя артыкулы па педагогіцы, агляды бібліяграфіі дадзенага накірунку.
Intresting info
у адным з нумароў часопіса (№3 ад 1912 г.) змешчаны артыкул В. Марцінкоўкага "О борьбе с порнографией". Артыкул сведчыць аб тым, што ўжо ў пачатку ХХ ст. гэтая праблема набывала сваю актуальнасць. Аўтар піша, што ў апошнія гады парнаграфія запаланяе бачныя мясціны: вітрыны, прылаўкі, альбомы ў салонах, праяўляецца ў тэатральных і цыркавых паказах. Прыводзіць выпадак, як у 1911 г. з нейкай краіны Заходняй Еўропы ў Гродна прыехаў адзін прадпрымальнік, які дэманстраваў цікавы стэрэаскоп з 24 парнаграфічнымі выявамі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |