Name |
Кніга "Жизнь древних" |
Author |
Чысцякоў М. |
Year of establishment |
1868 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
Кніга мае цвёрдую вокладку карычневага колеру. На тытульным лісце змешчана назва кнігі, прозвішча яе аўтара і выдавецкія дадзеныя. Выданне мае каляровыя ілюстрацыі. Навуковая праца аўтара прысвечана жыццю старажытных рымлян, што падцвярджаюць назвы наступных глаў: "Путешествия во времена римских императоров", "Зрелища в Риме во времена императоров", "Германские предания об Атилле","Картины из древне-греческой домашней жизни" і інш.
Intresting info
аўтар кнігі з’яўляўся педагогам і пісьменнікам у вобласці дзіцячай літаратуры. М. Чысцякоў скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, пасля чаго працаваў настаўнікам у аршанскім уедзным вучылішчы, потым перавёўся ў Полацк, а з 1833 г. стаў працаваць у Віленскай гімназіі старэйшым выкладчыкам. Працаваў таксама ў Магілёве і ў Віцебску. Лічыў педагагічную справу святой і патрыятычнай. У 1851 г. заснаваў “Журнал для детей”. Яго аўтарству належыць звыш 70-ці кніг, сярод якіх "Живописные виды" (1865 г.), "Повести и рассказы для детей 12-15 лет" (1867 г.), "Русские исторические рассказы", (1868 г.), "Повести и рассказы из народного быта" (1870 і 1871 гг.) і інш.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |