Name |
Кніга "Агнём і мячом" |
Author |
Сянкевіч Г. |
Year of establishment |
1885 г. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
На тытульным лісце кнігі змешчаны прозвішча аўтара, назва твора і выдавецкія дадзеныя. Кніга на польскай мове, мае партрэт аўтара і яго друкаваны аўтограф на франтыспісе. Твор з’яўляецца першым з трох гістарычных раманаў аднайменнай трылогіі, напісанай Генрыкам Сянкевічам у 1884—1888 гг. Дзеянне рамана адбываецца ў 1648—1651 гг., падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ва Украіне. Астатнія часткі трылогіі маюць назвы «Патоп» і «Пан Валадыёўскі».
Intresting info
Генрык Сянкевіч з’яўляўся адным з самых папулярных пісьменнікаў на мяжы ХІХ – ХХ стст. У 1905 г. стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры
«за яго выдатныя заслугі як эпічнага пісьменніка».
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |