Name |
Нотны альбом |
Author |
Эканамічнае выданне Цымермана |
Year of establishment |
1900 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
На вокладцы зеленаватага колеру змешчана назва выдання на французскай мове "Le bal moderne". У ніжняй вобласці пазначаны выдавецкія дадзеныя альбома. Вокладка ілюстравана парамі (хлопец і дзяўчына), якія танцуюць. У альбоме змешчаны правілы па развучванню салонных танцаў і ноты мелодый да іх. Структурна альбом падзелены на дзве часткі: альбом салонных танцаў і альбом народных танцаў.
Intresting info
Ю. Г. Цымерман, родам з нямецкага горада Мекленбурга, у 1876 г. прыехаў у Санкт-Пецярбург, дзе адкрыў краму і нотнае выдавецтва. Хутка ён стаў вядомы як адзін з самых лепшых пастаўшчыкоў музычных інструментаў, а яго фірма адкрыла свае філіялы ў Маскве, Лондане, Рызе, Лейпцыгу. Юлій Цымерман за свае заслугі быў узнагароджаны “Орденом Святого Станислава”, а таксама абвешчаны эксклюзіўным пастаўшчыком музычных інструментаў для расійскай арміі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |