Name |
Газета "Сялянская Ніва" |
Author |
Мацкевіч К.,рэдактар і выдавец |
Year of establishment |
1927 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Зверху, на першай старонцы газеты, вялікімі літарамі напісана яе назва: "Сялянская ніва". Справа і злева ад назвы напісаны лозунгі газеты: "Няхай жыве Беларусь" і "Зямля сялянству без выкупу". З левага боку ў рамцы змешчаны адрас і час працы рэдакцыі, з правага -умовы падпіскі на газету. На першай старонцы гэтага нумара выйшлі артыкулы "Доля самаўрадаў" і "Карэспандэнцыя з радавай Беларусі". У газеце змешчаны артыкулы на сельскагаспадарчую тэматыку, гумарыстычнае апавяданне "Тыдзень цвярозасці", калонка айчынных і сусветных навінаў, калонка допісаў у рэдакцыю і прыватныя абвесткі.
Intresting info
газета выдавалася ў Вільні з 6 снежня 1925 года на беларускай мове два разы на тыдзень. Газета культывавала беларускія сялянскія традыцыі, адстойвала тактыку барацьбы за нацыянальную незалежнасць. У газеце апублікавалі свае вершы М. Васілёк, М. Краўцоў, Г. Леўчык.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |