у рукапісу Зоська Верас выклала свае ўспаміны і ўражанні ад паездак у Гродна, да сваіх бабулі і дзядулі па лініі бацькі. Зоська Верас успамінае дарогу на Гродна, апісвае гарадскія будынкі, крамы, гараджан: “але самае цікавае чакала перад уваходам у Фарны касьцёл. Там, дзе цяпер сквер, быў пляц і, здаецца, некалькі дрэваў. Уздоўж пляца – вялікі драўляны будынак ратушы. На другім паверсе магістрат, ці гарадзкая ўправа, унізе – цэлы рад маленькіх крамак. Калі ў такую краму ўвойдуць адразу тры асобы, павярнуцца цяжка. У першай краме была галантарэя. Гаспадарыла там Гарбатая Бася. Чаго там не было! Дзіцячыя вочы разьбягаліся, бо тут і касьнікі розных колераў, карункі, гузікі, іголкі, шпількі, шнуркі да боцікаў. Наступная крама – жалезныя тавары: сярпы, косы, тапары, малаткі, а найцікавей – на доўгім услоне скрыні з цьвікамі. Ад велізарных да такіх малюсенькіх, што цяжка было пальцамі захапіць”. Ва ўспамінах шкадуе аб тым, што не пазнаёмілася з Э. Ажэшка, піша, як праходзіла яе пахаванне.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |