Name |
Машынапіс верша |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1968 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
Верш Л. Геніюш “Вайна” надрукаваны на пішучай машынцы, з праўкамі (зроблены сінімі чарніламі). У вершы апісваюцца псіхалагічныя перажыванні маладых людзей у час вайны. Але ёсць радкі, у якіх адчуваецца найбольшы аптымізм: “Мы ідзём, бадзёрым словам звонім / войнам, страху, цемрадзі на злосць. / Не заступіць гора, не дагоніць / у жытнёвым полі маладосць”.
Intresting info
калі пачалася другая сусветная вайна Ларыса Антонаўна жыла разам з мужам у Празе, які там працаваў лекарам. Менавіта ў такі неспакойны час талент Ларысы Геніюш пачаў разрастацца. Адкрыла творы паэтэсы газета “Раніца”, якая выходзіла з 1939 па 1945 год. Нагляд за яе выданнем ажыццяўляла нямецкае міністэрства. Першы твор Л. Геніюш быў надрукаваны ў нумары ад 28 красавіка 1940 г. Ён не меў загалоўка і быў падпісаны псеўданімам “Чайка”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |