Name |
Кніга “Казкі для Міхаські” |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1972 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Кніга дзіцячых вершаў. На жоўтай вокладцы выява хлопчыка, які сядзіць на ўзгорку. Каля яго пеўнік, птушка і кот. У руках хлопчык трымае вожыка. Кнігу Ларыса Геніюш прысвяціла свайму ўнуку Міхасю.
Intresting info
унук паэткі, Міхась Геніюш, пакінуў успаміны пра сваю бабулю:
“Ларыса Антонаўна прысвячала мне вельмі многа часу і ўвагі. І можна сказаць, што яна дапамагала мне рабіць першыя крокі на свеце, адкрывала мне вочы, паказвала розныя рэчы, каторыя мяне атачалі. Гэта быў найважнейшы чалавек у маім жыцці. Яна мяне вельмі любіла, яна была вельмі цёплая, яна была вельмі мудрая, яна старалася, каб я быў прыстойным чалавекам, вучыла мяне ўсім першым крокам у жыцці, паказвала, як я павінен гэта рабіць”. Ва ўспамінах унука Ларыса Геніюш паўстае не толькі як вялікая паэтка, але і як пяшчотная бабуля, якая вучыла яго жыццю і радавала рознымі прысмакамі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |