Name |
Кніга “Белы сон” |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1990 г. |
Place of establishment |
г. Мінск |
Description
На вокладцы сімвалічная выява жанчыны з вяночкам на галаве. Палову вянка складаюць кветкі, другую палову – цярновыя іголкі. У цэнтры вянка белымі літарамі напісана назва кнігі, крыху вышэй – імя і прозвішча аўтаркі. Гэта першы пасмяротны зборнік Ларысы Геніюш. У ім змешчана даслоўнае паўтарэнне ўсіх чатырох кніг, што выйшлі ў савецкі час.
Intresting info
Творчая спадчына паэткі даволі вялікая. Пісаць вершы Л. Геніюш пачала ў 1935 г., а друкавацца - з 1939 г. У 1942 г. выйшаў першы паэтычны зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў». У 1946–1948 гг. друкавала вершы ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына», «Сакавік». На радзіме выйшлі кнігі «Невадам з Нёмана» (1967), «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976), «На чабары настоена» (1982). Пасмяротна былі надрукаваны яе ўспаміны «Споведзь» (1990, асобнае выданне — 1993), паэмы «Маёй бабусі» (1989), «Даўніна» (1990), выдадзены паэтычны зборнік «Белы сон» (1990).
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |