Name |
Кніга “З маёй званіцы” |
Author |
Геніюш Ю. І. |
Year of establishment |
1993 г. |
Place of establishment |
г. Беласток |
Description
У зборніку, які выйшаў у 1993 г. у Беластоку, прадстаўлена паэтычная спадчына Юркі Геніюша – сына Ларысы Геніюш. Для зборніка, як і для ўсёй творчасці Ю. Геніюша, уласцівае абвострана-драматычнае светаўспрыманне.
Intresting info
цікавае меркаванне аб жыцці і творчасці сына паэткі Ларысы Геніюш пакінуў Сакрат Яновіч:
“Успамінаючы драматычную смерць Юркі (20 лістапада 1985 г.), прыходзіць на думку і такая канстатацыя: яго загубіў нядобры час! Будычы па сваёй натуры паэтам, ён балюча перажываў бясслаўную эпоху, прытым нажыўшы сабе ворагаў сярод грубаскурных здаволенцаў і наменклатурных паноў. Як кожны пісьменнік, дабіваўся друкавання. Выхаваны ў стараеўрапейскай Празе і маючы бацькоў патомных інтэлігентаў, не паддаваўся маніпуляцыі. Не дазваляў калечыць свае тэксты. Не пагаджаўся дапісваць у іх тое, чаго не напісаў”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |