Name |
Кніга “Маці і сын” |
Author |
Геніюш Л.,Геніюш Ю. |
Year of establishment |
1992 г. |
Place of establishment |
Польшча, г. Беласток |
Description
На зялёнай вокладцы кнігі ў белым коле напісана яе назва. Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў – Ларысы Геніюш, якая з’яўляецца іконай беларускай паэзіі, і Юркі Геніюша – сына паэткі і беластоцкага лекара. У зборнік увайшла кніга вершаў Ларысы Геніюш – «Сэрца» і кніга апавяданняў Юркі Геніюша «Да свету».
Intresting info
дзяцінства Юркі Геніюша прайшло ў Празе, аднак у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў. Як шчыры беларус ён перажываў за будучыню роднага слова. Пры жыцці апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы «Спачатку было толькі Слова...» (Беласток, 1981). Пасля смерці выйшлі кнігі «Да свету» – у зборніку «Маці і сын» (Беласток, 1992) і «З маёй званіцы» (Беласток, 1993). Дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка «Нівы» ў Беластоку апавяданнем «Прыкметы». Першай значнай на творчым шляху кніжкай стаў «Зборнік сцэнічных твораў», выдадзены ў 1976 г. Беларускім грамадска-культурным таварыствам.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |