Name |
Кніга “Матчына душа” |
Author |
Караткевіч У. С. |
Year of establishment |
1958 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
На вокладцы выява бярозак, што стаяць каля дарогі. На блакітным фоне неба – назва зборніка “Матчына душа”, аўтар якога Ул. Караткевіч, больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавяданняў, аповесцяў ды п’есаў. У зборнік увайшлі раннія вершы, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характару. Дасціпныя і з далікатным гумарам вершы паказваюць уражлівасць Караткевіча, як паэта, яго адухаўлёнасць, і неабыякавасць да ўсяго, што акружае.
Intresting info
як паэт Ул. Караткевіч дэбютаваў у часопісе “Полымя” ў 1955 г. Аднак шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Ул. Караткевічу яго проза. У Маскве быў задуманы першы раман "Леаніды не вернуцца на Зямлю", які мае выразныя прыкметы сацыяльна-філасофскай, інтэлектуальнай і сацыяльна-псіхалагічнай прозы. У першы празаічны зборнік аўтара "Блакіт і золата дня" (1961 г.) увайшлі гістарычныя аповесці "Сівая легенда" і "Цыганскі кароль", якія засведчылі, што пісьменнік не проста выдатна ведае мінулае свайго народа, але і ўмее яго ўзнаўляць у яркіх мастацкіх вобразах. Сярод твораў гістарычнага плана вылучаецца раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" "народная драма" з жыцця сярэдневяковай Беларусі. Да рамана тыпалагічна блізкая легенда "Ладдзя Роспачы" (1964 г.) – арыгінальны твор, у якім услаўляецца асоба, вызваленая ад пут сярэдневякоўя.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |