Name |
Фотаздымак. Сям’я Геніюшаў |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1976 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
На чорна-белым фотаздымку сям’я Ларысы Геніюш. Зправа на лева ў першым радзе стаяць – Ларыса Геніюш, яе малодшы ўнук Алесь. У другім радзе стаяць старэйшы ўнук Міхась, сын Л. Геніюш Юрка і яго жонка Валянціна.
Intresting info
у 1948 г. мужа і жонку Геніюшаў арыштавалі. Сын Юрка да 1956 г. быў пазбаўлены магчымасці пабачыць сваіх бацькоў. Яго выхоўвалі знаёмыя ў Беластоку. Ён вывучыўся на дзіцячага лекара ў Мэдычнай акадэміі ў Беластоку і таксама здабыў вядомасць як літаратар. Увесь час адчуваў пільны нагляд спецслужбаў і загінуў пры нявысветленых абставінах праз два з паловаю гады пасля смерці маці. З унукамі, якія таксама жылі ў Беластоку, Ларыса Антонаўна бачылася не часта, але кожная з такіх сустрэч поўнілася для яе светлай радасцю. Менавіта сваім ўнукам яна прысвяціла кнігі “Добрай раніцы, Алесь” і “Казкі для Міхаські”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |